У Валожыне вуліцу назвалі ў гонар першага прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Вячаслаў Кебіч

У гонар Вячаслава Францавіча Кебіча перайменавалі вуліцу Карла Маркса ў райцэнтры.

Такое рашэньне прыняў раённы савет дэпутатаў 3 сакавіка. Апублікавалі яго 18 сакавіка.

Вячаслаў Кебіч — першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь, які падпісаў Белавескія пагадненьні. Памёр напрыканцы 2020 году, яму было 84 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вячаслаў Кебіч: жыцьцё і сьмерць «белавескага зубра»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што беларусу і ўкраінцу добра, тое расейцу Віскулі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чарнігаве перайменавалі вуліцы, назвы якіх мелі беларускае і расейскае паходжаньне