Польшча да канца бягучага года разьмесьціць недалёка ад мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі першыя амэрыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS, заявіў на брыфінгу міністар абароны краіны Польшчы Марыюш Блашчак.
Пра гэта паведамляе DW.
Акрамя гэтага, дысьлякаваная ў рэгіёне 16-я мэханізаваная дывізія польскага войска атрымае паўднёвакарэйскія танкі K2 і самаходныя гаўбіцы K9. «Расея імкнецца аднавіць сваю імпэрыю зла і атакуе сваіх суседзяў. Наша задача — стварыць моцныя і надзейныя ўзброеныя сілы Польшчы, каб Расея не адважылася напасьці на нашую краіну», — падкрэсьліў Блашчак. Усяго ЗША паставяць Польшчы 500 ракетных сыстэмаў HIMARS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прадставілі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на $460 млн. У яго ўвайшлі БМП Bradley, ПТРК Javelin і боепрыпасы да HIMARS