Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай гутарцы сёньня пэрспэктывы будаўніцтва транспартнага калідора Поўнач — Поўдзень, які пройдзе праз Расею, Азэрбайджан і Іран.
Яшчэ адной тэмай размовы стала «сумесная праца ў сфэры імпартазамяшчэньня», паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.
Прэсавая служба прэзыдэнта РФ паведамляе, што ў размове таксама абмяркоўваліся «пытаньні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня дзьвюх краін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці атрымаў Лукашэнка ад Пуціна патрэбныя адказыРасейскія СМІ анансавалі сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна 6 красавіка ў Маскве.
Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 17 лютага ў Падмаскоўі. 19 сьнежня мінулага году прэзыдэнт РФ наведаў Менск. Палітыкі таксама сустракаліся 26 сьнежня на нефармальным саміце СНД у Санкт-Пецярбургу.