Паводле Карпянкова, з дапамогай бесьпілётнага лятальнага апарата можна знайсьці чалавека, які згубіўся ў лесе. Акрамя таго, бесьпілётнікі могуць выкарыстоўвацца для выведкі.
«Усе памятаюць 2020 год. Былі масавыя беспарадкі, дзесьці рыхтаваліся засады, недзе скідалі з дахаў бутэлькі і цэглу. А з дапамогай бесьпілётнікаў можна было агледзець усю тэрыторыю і вывучыць абстаноўку, каб скласьці поўную карціну і эфэктыўна працаваць невялікімі групамі», — сказаў Мікалай Карпянкоў.
Ён дадаў, што такія апараты могуць дапамагчы ў абароне ад іншых бесьпілётнікаў, якія могуць быць задзейнічаныя супраць вайскоўцаў. Дроны плянуецца выкарыстоўваць супраць патэнцыйных дывэрсантаў, якія, на думку Карпянкова, могуць «пад іншым сьцягам зайсьці на нашу тэрыторыю і захапіць якое-небудзь прыгранічнае мястэчка».
Паводле намесьніка кіраўніка МУС, байцы ўнутраных войскаў навучаныя ня толькі весьці выведку з дапамогай дронаў, але і праводзіць пры неабходнасьці бомбакіданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ патлумачыў, чаму па ўсёй Беларусі затрымлівалі стралкоў. Вядома пра 20 затрыманых пасьля дывэрсіі ў Мачулішчах