Перад арыштам інспэктар падаў заяву на звальненьне, бо быў ня згодны з тым, як працуе сыстэма.
Інспэктара крымінальна-выканаўчай сыстэмы ў Горадні асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі за «Здраду дзяржаве», паведамляе 17 сакавіка тэлеграм-канал dissidentby.
Андрэй Шкляр працаваў інспэктарам у Кастрычніцкім РАУС Горадні. Перад арыштам падаў заяву на звальненьне, бо быў ня згодны з тым, як працуе сыстэма.
У выніку яго асудзілі па артыкулах 356 КК РБ «Здрада дзяржаве» і 407 КК РБ «Разгалошваньне дадзеных дазнаньня, папярэдняга сьледзтва або закрытага судовага пасяджэньня» на 10 гадоў пазбаўленьня волі і штраф 200 базавых велічыняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі Касьцюговай і Кузінай: па 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі ў «справе Tut.by» Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай: па 12 гадоў зьняволеньня