21 лютага Польшча абмежавала рух беларускіх грузавікоў на апошнім дзейным пункце зь Беларусьсю Кукурыкі — Казловічы. На літоўскім баку адразу стварыліся вялікія чэргі.
Што гавораць дальнабойнікі пра сытуацыю і як літоўскія ўлады плянуюць вырашаць гэтую праблему? Пра гэта ў рэпартажы Свабоды зь літоўска-беларускай мяжы.