На наступны дзень наклад газэты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздруку». Галоўны рэдактар і ўладальнік газэты Сяргей Станкевіч, а таксама ягоны намесьнік Алег Рубчэня пасьля ператрусу былі зьмешчаныя ў мясцовы ІЧУ.
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 17 сакавіка завяршыўся суд над Сяргеем Станкевічам і яго намесьнікам Алегам Рубчэнем. Ім прызначылі па 15 дзён арышту кожнаму за нібыта непадпарадканьне пры затрыманьні. Віны затрыманыя не прызналі.
Тым часам саму газэту «Інфа-Кур’ер» ад сёньня зноў можа набыць у кіёсках «Белсаюздруку», пра гэта чытачам паведаміла рэдакцыя слуцкага незалежнага выданьня:
«Дарагія чытачы, мы працягваем працаваць для вас. Дзякуй, што вы з намі! У чацьвер, 16 сакавіка, так шмат людзей пісалі на старонкі „Курʼера“ ў сацсетках, пыталіся, дзе можна купіць сьвежы нумар! Гэта па-варʼяцку прыемна, дзякуй вам. Сёньня, 17 сакавіка, газэты ўжо можна купіць у кіёсках „Белсаюздруку“», — зьвярнулася да чытачоў рэдакцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трое затрыманых супрацоўнікаў газэты «Інфа-Кур’ер» ня выйшлі на волю, сувязь з рэдактарам «Рэгіянальнай газэты» страчаная ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага рэдактара слуцкага «Інфа-Курʼера» і яго намесьніка пакінулі за кратамі