Агенцтва ўнутранай бяспекі (АУБ) Польшчы затрымала 9 іншаземцаў па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі, заявіў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Варшаве польскі міністар унутраных спраў Марыюш Каміньскі:
«Затрыманыя зьяўляюцца іншаземцамі, якія прыбылі з-за ўсходняй мяжы. Суд прымяніў да шасьці зь іх меру стрыманьня ў выглядзе папярэдняга зьняволеньня. Пракуратура выставілі ім абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Расеі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Супраць траіх з тых, хто быў затрыманы ўчора, завялі крымінальныя справы», — адзначыў Каміньскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойцу мэра Гданьску пакаралі пажыцьцёвым зьняволеньнемПаводле Каміньскага, «доказы паказваюць на тое, што група займалася маніторынгам чыгуначных маршрутаў»:
«У яе задачы ўваходзіла выяўленьне, маніторынг і дакумэнтаваньне паставак зброі, якія ажыцьцяўляюцца для Ўкраіны. Падазроныя таксама рыхтаваліся да дывэрсійных дзеяньняў, накіраваных на тое, каб паралізаваць пастаўкі абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне», — расказаў Каміньскі.
Супрацоўнікі АУБ канфіскавалі электроннае абсталяваньне, у тым ліку камэры, і GPS-перадатчыкі, якія прызначаліся, як сьцьвярджаецца, для ўсталяваньня на грузы, якія адпраўляюцца ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі засудзілі свайго вайскоўца, які прызнаўся, што забіў украінца, за «фэйкі» аб расейскай армііЗаяўлена, што групе таксама даручылі «весьці прапагандысцкую дзейнасьць з мэтай дэстабілізацыі польска-ўкраінскіх адносін, распальваньня ў Польшчы настрояў, варожых краінам NATO, і нападак на палітыку польскага ўраду ў адносінах да Ўкраіны.
Па словах Каміньскага, ёсць доказы, што «чальцы групы атрымлівалі рэгулярныя выплаты за выкананыя заданьні».
Раніцай 16 сакавіка адзін зь беларускіх прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў паведаміў, што тры зь дзевяці затрыманых у Польшчы зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Гэта Уладзіслаў Пасьміцюха (1994 году нараджэньня), Марыя Мядзьведзева (2004) і Мікалай Маскаленка (1971). Там жа былі апублікаваныя відэазвароты, як сьцьвярджаецца, сваякоў затрыманых, якія заяўляюць аб сфабрыкавансьці справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму не вяртаюцца «зьбеглыя»? Улады разьлічваюць зусім не на вяртаньне палітэмігрантаў