Пра ДТЗ паведамляе прэс-служба Міністэрства здароўя са спасылкай на папярэднія зьвесткі Цэнтра мэдыцынскага рэагаваньня. У выніку аварыі пацярпелі сем чалавек.
«Згодна з папярэднім абсьледаваньнем, якое правялі работнікі хуткай мэдыцынскай дапамогі, цяжкіх траўм няма. З пацярпелымі працуюць пяць брыгад хуткай мэддапамогі. Урачы аказваюць усю неабходную дапамогу пацярпелым», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць ахвяр аварыі ў Смалявіцкім раёне вырасла да 13 чалавек20 лютага на 9-м км аўтадарогі Р-69 (Смалявічы—Шацк) у Менскай вобласьці адбылося лабавое сутыкненьне грузавога аўтамабіля «МАЗ» з маршрутным таксі. У момант аварыі загінула 11 пасажыраў маршруткі, у тым ліку двое непаўналетніх (13 і 14 гадоў), а праз два тыдні ў бальніцы памёр яшчэ адзін пасажыр і вадзіцель таксі.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 КК (парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасьці да сьмерці дзьвюх і больш асоб). 22 лютага прэс-служба СК паведаміла аб затрыманьні кіроўцы грузавіка.
Пасьля гэтага ДТЗ транспартная інспэкцыя Мінтранса і Дзяржаўтаінспэкцыя пачалі правяраць выкананьне ў маршрутных таксі правілаў перавозкі і бясьпекі пасажыраў. Пазьней кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што ў дзейнасьці перавозчыкаў выяўлены «пэўныя парушэньні», у сувязі з чым міністэрства ініцыюе зьмяненьні правілаў перавозкі пасажыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вымушаная мера»: Улады хочуць адбіраць у маршрутчыкаў аўтамабілі за парушэньні