Па зьвестках выданьня, ізраільскія міністар абароны Ёаў Галант і кіраўнік МЗС Элі Коэн адобрылі рашэньне аб выдачы ліцэнзіі яшчэ ў лютым. Іх атрымалі дзьве ізраільскія кампаніі — Elbit і Rafael, якія распрацоўваюць сыстэмы процідзеяньня беспілотнікам.
Коэн расказаў аб гэтым прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму падчас візыту ў Кіеў, які адбыўся ў сярэдзіне лютага. Гэта быў першы публічны візыт высокапастаўленага ізраільскага чыноўніка ў сталіцу Украіны ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня.
Украінскі чыноўнік паведаміў выданьню, што дэлегацыя Міністэрства абароны Ўкраіны нядаўна наведала Ізраіль, каб атрымаць інфармацыю аб сыстэмах абароны ад беспілотнікаў, але ніякіх дамоваў не падпісвала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паветраных сілах Украіны расказалі, якую авіяцыйную тэхніку Расея трымае на аэрадромах у БеларусіПрапанаваныя Ізраілем сыстэмы могуць зьбіваць дроны на адлегласьці каля 40 кіламэтраў, іх можна разьмяшчаць паблізу электрастанцый і іншых важных аб’ектаў. Украіна зацікаўлена ў такіх сыстэмах, аднак на сёньня яны разглядаюцца як менш важныя, таму што зараз украінскія сілы самастойна перахапляюць ад 75 да 90% дронаў.
«Што нам сапраўды трэба, дык гэта абарончая сыстэма супраць балістычных ракет», — сказаў украінскі чыноўнік.
Ізраільскія афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што ўхваленьне экспартных ліцэнзій не зьяўляецца зьменай палітыкі краіны, паколькі сыстэмы маюць абарончы характар і ня могуць выкарыстоўвацца супраць расейскіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран заявіў пра завяршэньне працэдуры закупкі зьнішчальнікаў Су-35 у Расеі