Хакейны «Нёман» у першых матчах плэй-оф застаўся без фанацкага актыву — лідэра руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных балельшчыкаў сталі затрымліваць у Гродне з 9 сакавіка.
Пра гэта паведамляе выданьне Mostmedia.
Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў затрымалі на працоўных месцах, вуліцы і на хакейным матчы, калі «Нёман» праводзіў першы матч плэй-оф чэмпіянату Беларусі супраць наваполацкага «Хіміка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: «Працуем на апярэджаньне». У Менску затрымалі каля 80 чалавек, нібыта на сустрэчах суполкі «Родан»— З 9 сакавіка ідзе поўная «зачыстка» па Горадні. Затрымалі вельмі шмат каго, кагосьці адпускалі, а хтосьці дагэтуль затрыманы. Ва ўсіх правяралі тэлефоны і нешта шукалі. Сярод вялікай групы затрыманых ёсьць хакейныя фанаты «Нёмана». Менавіта актыўныя фанаты, у тым ліку і жанчыны. Паводле нашай інфармацыі да гэтага часу застаюцца ў зьняволеньні каля дзясятка фанатаў «Нёман», — распавёў Mostmedia заўзятар «Нёмана».