Рашэньне суда Цэнтральнага раёна Мінска набыло сілу 9 сакавіка. Судзьдзёй была Вольга Манкевіч.
14 сакавіка зноў папоўніўся Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У сьпіс трапілі :
- Часопіс «Наша гісторыя», нумары: № 2 (19) — 2020 г., № 8 (25) — 2020 г., № 9 (26) — 2020 г., № 3 — 2018 г., № 5 — 2018 г., № 4 (9) — 2019 г., № 1 (18) — 2020 г., № 3 (20) — 2020 г., № 11 (28) — 2020 г.;
- Часопіс «Arche. Пачатак», нумары: № 4 (163) — 2019 г., № 3 (166) — 2020 г., № 4 (159) — 2018 г.);
- Кніга «Апошняя кнiга пана А.» Альгерда Бахарэвіча (Прага — Менск, выдавецтвы «Вясна» — «Янушкевiч»);
- Каляндар «Не маўчы па-беларуску — 2021 з малюнкамі i словамi»;
- Відэакліп Sumarok «Чэрцi»;
- Telegram-чат «Копыль».
Другая кніга Бахарэвіча ў сьпісе «экстрэмісцкіх»
У траўні 2022 году экстрэмісцкім прызналі таксама раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Раман быў напісаны яшчэ ў 2017 годзе, ён сабраў шмат узнагарод, а яго пераклад на расейскую мову трапіў у шорт-ліст прэміі «Вялікая кніга − 2019».
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч адрэагаваў на сёньняшнюю навіну:
«Віншую сябе і чытачоў. „Апошняя кніга пана А.“ — у сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яшчэ адна мая кніга прозы пад забаронай. Да „Сабак“ дадаўся пан А. — і цяпер яны крочаць разам па эўрапейскіх дарогах».
6 сакавіка Цэнтральны раённы суд Менску прызнаў «Апошнюю кнігу пана А.» экстрэмісцкай літаратурай разам з рознымі нумарамі часопіса Arche і часопіса «Наша гісторыя», календаром «Не маўчы па-беларуску».
«Пра тое, што будзе суд, я ведаў. Вынік таксама быў прадказальны. Але ёсьць і што-нішто новае. Гэтым разам працэс ініцыявала ня нейкая там мытня і нейкая камісія, а фармаваньне пад назвай ГУБАЗіК. Які і зьвярнуўся ў суд і ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваньнем забараніць кнігу. Маю афіцыйны ліст (адрасаваны ня мне), дзе напісана, што «Апошнюю кнігу пана А.» праверылі на экстрэмізм з дапамогай розных відаў экспэртызы і што прыкметы экстрэмізму ў ёй такія відавочныя, што і экспэртыза ніякая не патрэбная«,— паведаміў Альгерд Бахарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 45 гадоў адзначае за кратамі журналіст-нашанівец, палітвязень Андрэй СкуркоСуд пра «Нашу гісторыю»: «Дыскрэдытуюць і ачарняюць савецкую ўладу і савецкае мінулае Беларусі»
Як паведаміла «Наша ніва» аб прызнаньні асобных нумароў часопіса «Наша гісторыя» суд пастанавіў, што там нібыта прыводзяцца ідэі, «якія дыскрэдытуюць і ачарняюць савецкую ўладу і савецкае мінулае Беларусі», а таксама нясуць «прапаганду пратэстных ідэй, установак і схем дзеяньня пратэстоўцаў у барацьбе за зьмену ўлады ў краіне па прыкладзе дзеяньняў рэвалюцыйна актыўных народных мас у іншых краінах і іншых гістарычных эпохах».
Апрача таго суд пастанавіў, што ў часопісе нібыта было «распальваньне варожасьці па прыкмеце прыналежнасьці да прыхільнікаў захаваньня гістарычнай памяці аб Другой сусьветнай вайне і дасягненьнях савецкага пэрыяду разьвіцьця Беларусі і праціўнікаў, арыентаваных на перафарматаваньне гістарычнай памяці ва ўгоду ідэалягічных дактрын, дамінуючых у краінах Захаду».
«Ідэя аўтараў артыкулаў скіраваныя на палярызацыю беларускага шматнацыянальнага грамадзтва на дзьве рэзка проціпастаўленыя адна адной групы, якія прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў на гісторыю і будучыню Беларусі», — сказана ў судовым рашэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 2020 году — «Mein Kampf» і «Манифест Новой России», пасьля — Арлоў і Бахарэвіч. Як і якія кнігі ў Беларусі прызнавалі экстрэмісцкімі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альгерд Бахарэвіч даведаўся, што зробяць зь ягонымі кнігамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдакцыя часопіса «Наша гісторыя» заявіла пра аднаўленьне выхаду