Іран завяршыў працэдуру закупкі расейскіх зьнішчальнікаў Су-35, паведаміла іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне IRIB 11 сакавіка са спасылкай на сталае прадстаўніцтва Ірану ў ААН.
«Іран зьвярнуўся да шэрагу краін з просьбай вывучыць магчымасьць продажу Ірану зьнішчальнікаў, і Расея дала станоўчы адказ на гэты запыт», — гаворыцца ў паведамленьні.
Сталае прадстаўніцтва Ірану ў ААН не паведаміла нічога пра ўмовы кантракту, калі яго заключылі колькі баявых самалётаў паставяць. Расея ўгоду пакуль афіцыйна не камэнтавала.
Турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на іранскія СМІ піша, што гаворка можа ісьці пра 24 зьнішчальнікаў. Такую ж колькасьць раней называў ізраільскі 12-ы канал: па яго дадзеных, гаворка ідзе пра зьнішчальнікі, якія першапачаткова меркавалася прадаць Эгіпту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SkyNews: Іран пастаўляе Расеі мільёны патронаў і сотні тысяч снарадаўReuters адзначае, што ў Ірану на ўзбраеньні цяпер толькі некалькі дзясяткаў баявых самалётаў, прычым аснову Вайскова-паветраных сіл па-ранейшаму складаюць амэрыканскія самалёты, пастаўленыя яшчэ да ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Ёсьць таксама самалёты савецкай і расейскай вытворчасьці — перш за ўсё МіГ-29 і Су-24. Су-35 у выпадку іх пастаўкі стануць найбольш сучаснымі самалётамі на ўзбраеньні Ірану.
Белы дом папярэджваў, што пастаўка расейскіх зьнішчальнікаў можа зьмяніць балянс сіл у рэгіёне.
Паводле IRIB, Іран пасьля зьняцьця з краіны санкцый ААН, якія забаранялі пастаўку Тэгерану ўзбраеньняў, вёў перамовы аб закупцы зьнішчальнікаў зь некалькімі іншымі неназванымі краінамі. Пра тое, што дамоўленасьці дасягнулі з Расеяй, у студзені 2023 году ў інтэрвію агенцтву «Таснім» заявіў чалец камітэта іранскага парлямэнту па нацыянальнай бясьпецы Шахрыяр Хейдары. Ён тады казаў, што пастаўка зьнішчальнікаў можа адбыцца ўжо ўвесну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зьбіраецца ў нядзелю ў ІранУ апошнія месяцы на фоне вайны Расеі супраць Украіны Масква і Тэгеран актывізавалі супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі. У сьнежні прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна паведаміў журналістам, што супрацоўніцтва Расіі і Ірана ў ваеннай сфэры дасягнула «беспрэцэдэнтнага ўзроўню».
Тэгеран — як сьцьвярджае Кіеў і краіны Захаду, пастаўляе Маскве баявыя дроны, якія расейская армія выкарыстоўвае ва Ўкраіне. Паведамлялася, што зь іх выкарыстаньнем расейскага войска дапамагаюць іранскія вайскоўцы, якія прыбылі на анэксаваную тэрыторыю Ўкраіны. Расея і Іран гэта адмаўляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN: расейцы вучацца ў Іране эксплюатаваць бесьпілётнікі