Паводле сьледзтва, 18-гадовы хлопец нібыта без уважлівых прычын не прайшоў мэдкамісію і не прыйшоў у вайсковы камісарыят.
На выязным паседжаньні суду ў памяшканьні вайсковага камісарыяту Берасьця судзілі 18-гадовага хлопца, які пабаяўся ісьці служыць у беларускае войска, паведаміла газэта «Брэсцкі веснік».
Абвінавачаны не прайшоў мэдкамісію і не зьявіўся ў камісарыят ва ўказаны ў позве тэрмін. Падчас судовага паседжаньня сваю віну ён прызнаў, патлумачыўшы, што «не хацеў ісьці ў войска, бо баяўся, што адправяць на вайну».
Суд прызначыў маладому чалавеку пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 60 базавых велічыняў (2220 рублёў).
Судовае паседжаньне прайшло публчіна, у прысутнасьці старшакласнікаў і іншых хлопцаў прызыўнога ўзросту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 сакавіка: Затрымалі жыхара Бабруйску «за рэгістрацыю ў пляне „Перамога“» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У акупаваным Расеяй Луганску асудзілі ўкраінскага праваабаронцу, які дапамагаў беларусам і трапіў у расейскі палон