Стрыечнаму брату намесьніка камандзіра палку Каліноўскага дадалі яшчэ тры артыкулы — яго справу перадалі ў пракуратуру, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцам стала вядома, што справу палітзьняволенага жыхара Бабруйску Сяргея Франчука перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд.
Калі раней Сяргею інкрымінавалі толькі арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), то цяпер яго абвінавачваюць ажно па чатырох артыкулах — яму дадалі арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальваньне варожасьці).
Стрыечнага брата намесьніка камандзіра палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука затрымалі ў жніўні. Ёсьць інфармацыя, што падчас затрыманьня Сяргея моцна зьбілі.
Таксама за гэты час на допыт у КДБ выклікалі стрыечную сястру Вадзіма Кабанчука з мужам. У іх таксама распытвалі, што яны ведаюць пра Вадзіма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнахМногія беларусы з пачатку вайны сталі на абарону Ўкраіны, сфармаваліся полк Каліноўскага і полк «Пагоня», таксама беларусы ваююць у іншых злучэньнях УСУ. Па падліках штабу Ціханоўскай, на баку Ўкраіны ваююць каля 1500 беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашы ворагі — Расейская Фэдэрацыя і сатэліт Расеі Лукашэнка». Размова з намесьнікам камандзіра палка імя Каліноўскага Кабанчуком.ВІДЭАМіністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін раней заявіў, што «фармаваньне і падрыхтоўка фармаваньняў тыпу палку Каліноўскага», далейшым прызначэньнем якіх можа быць «разьвязваньне грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі», зьяўляюцца для краіны «ваеннай пагрозай і будуць лякалізоўвацца ўсімі наяўнымі сіламі і сродкамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лік затрыманых ідзе на дзясяткі». Як беларусаў затрымліваюць за мяжой на запыт беларускіх уладаў і што рабіць у такім выпадку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: анархістаў Емяльянава і Раманава зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА