За ўдзел у пратэстах судзяць культуралягіню Зарэцкую і бізнэсоўца Караўца

Аксана Зарэцкая

Зарэцкую затрымалі 13 студзеня 2023 году. З таго часу яна знаходзіцца менскім ў  СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. 24 кастрычніка 2022 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара кампаніі Astronim Багдана Караўца.

10 сакавіка ў Менску пачынаюць судзіць экспэртку па этыкеце Аксану Зарэцкую разам з бізнэсоўцам Багданам Караўцом, паведамляе «Вясна».

Аксана Зарэцкая – сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка пэдагогікі. Мае дваіх дзяцей.

Яе будуць судзіць разам з палітзьняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фэстывалю маркетынгу і рэклямы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.

Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Справу ў судзе Маскоўскага раёна Мінска будзе разглядаць судзьдзя Кацярына Мурашка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі Аксану Зарэцкую, якая ўваходзіла ў Каардынацыйную раду

Аксану Зарэцкую і заснавальніка кампаніі Astronim Багдана Караўцова абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Хто такая Зарэцкая

Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-клясамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі. Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралёгіі і эстэтыкі, філязофіі і дыпляматычнага пратаколу. Валодае францускай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага балю, традыцыя якога ўключаная ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Ад жніўня 2020 году Аксана Зарэцкая ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе займалася пытаньнямі арганізацыі сходаў і навучаньня мясцовых суполак, а таксама праводзіла лекцыі-сустрэчы пра нізавую дэмакратыю і прынцыпы самакіраваньня на прыкладзе Швайцарыі, дзе яна пражыла больш за 10 гадоў.

Хто такі Каравец

24 кастрычніка стала вядома пра затрыманьне дырэктара кампаніі Astronim Багдана Караўца. Гэтая кампанія ўзьнікла яшчэ ў 2000 годзе, займаецца распрацоўкай сайтаў пад розныя задачы і комплекснымі інтэрнэт-рашэньнямі: кансалтынг, маркетынг, праграмаваньне, дызайн і рэкляма ў інтэрнэце.

25 кастрычніка блізкі да ГУБАЗіК тэлеграм-канал выклаў відэа, на якім Каравец гаворыць, што затрыманы за ўдзел у пратэстных маршах 2020 году.

У кейсе кампаніі больш за 1000 розных праектаў. Адзін зь іх — распрацоўка сайту ды іншых прадуктаў для банку БелВЭБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: 4 гады калёніі —за адміністраваньне лякальнага чату; 5 менчукоў будуць судзіць за сьцягі