Паўднёвая Карэя ўпершыню дала дазвол на пастаўкі сваёй зброі Ўкраіне 

Гаўбіцы Krab, якія Сэул плянуе перадаць Украіне

Раней прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што адносіны Масквы і Сэула будуць разбураныя, калі Паўднёвая Карэя адправіць Кіеву ўзбраеньне.

Афіцыйны Сэул упершыню ўхваліў пастаўку Ўкраіне з Польшчы гаубіц Krab з паўднёвакарэйскімі кампанэнтамі, паведамляе агенцтва Reuters.

Польскія гаўбіцы вырабляе кампанія Huta Stalowa Wola. Яна падпісала кантракт на вытворчасьць паўднёвакарэйскіх шасі ў Польшчы з кампаніяй Samsung Techwin у 2014 годзе.

Варшава абвясьціла пра пастаўку Krab для ўкраінскай арміі ў траўні летась. Паўднёвая Карэя тады афіцыйна не пацьвярджала, што дала дазвол на рээкспарт зброі са сваімі кампанэнтамі.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што адносіны Масквы і Сэула будуць разбураныя, калі Паўднёвая Карэя адправіць Кіеву ўзбраеньне. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль у адказ паведаміў, што Сэул аказвае Ўкраіне толькі гуманітарную дапамогу.

Прадстаўнік праграмы абаронных закупак Паўднёвай Карэі падкрэсьліў, што непасрэдна зброю Ўкраіне ўрад па-ранейшаму не перадае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У парлямэнце Ўкраіны пасьля заяў Лукашэнкі заклікалі Зяленскага разарваць дыпляматычныя дачыненьні зь Беларусьсю