Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Менскі гарадзкі суд 2 сакавіка разглядзеў крымінальную справу 49-гадовага жыхара сталіцы Валерыя Цімашэнкі. Яго абвінавацілі:
- у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт 361-4 КК),
- арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
Працэс вяла судзьдзя Вера Галаўкова. Паводле сьледзтва, Цімашэнка нібыта 10 і 16 жніўня 2020 году ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Менску.
Акрамя таго, у ліпені 2021-га ён адправіў у чат-бот аднаго з Telegram-каналаў паведамленьні зь нібыта недакладнымі зьвесткамі пра аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства і ягонае прыватнае жыцьцё.
Валеры Цімашэнка прызнаў віну часткова. У выніку яму прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 сакавіка: прафсаюзнага лідэра Мікалая Шараха арыштавалі на 15 дзён