Беларусам працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
6 сакавіка каля 15:30 старшыню «Свабоднага прафсаюзу Беларускага» Мікалая Шараха затрымалі міліцыянты ў ягоным доме.
Актывіста абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
7 сакавіка ў судзе Полацкага раёну і гораду Полацку разглядзелі справу Шараха. Судзьдзя Андрэй Дзергачоў прызначыў яму 15 дзён арышту, паведамляюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі старшыню Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха