За люты яны скараціліся на 373,3 млн даляраў ЗША, а з пачатку года — на 160 млн даляраў.
У канцы лютага Мінфін паведамляў аб пагашэньні выпускаў эўрааблігацый. Па выніках 2023 года Нацбанк прагназуе золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на ўзроўні 6 млрд даляраў.
Такая лічба зацьверджана „Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі“ на наступны год, апублікаванымі 30 лістапада на афіцыйным праўным інтэрнэт-партале. Гэта значыць, што рэгулятар дапускае зьніжэньне золатавалютных рэзэрваў краіны на $1 млрд у 2023 годзе.
Нацбанк прагназуе прырост патрабаваньняў банкаў да эканомікі ў 2023 годзе на 17-21%.
Зь лета 2022 года інфармацыя аб структуры рэзэрваў і фактарах, якія паўплывалі на іх зьмяненьне на працягу месяца, не публікуецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэзэрвы Нацбанка Беларусі за месяц упалі амаль на 100 мільёнаў даляраў