Запрацаваў інтэрнэт-сайт Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, у пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў komissia-dom.by, паведамляе БелТА з спасылкай на інфармацыю Генпракуратуры.
На сайце разьмешчаны патрабаваньні да звароту ў камісію, адказы на частыя пытаньні, а таксама спасылкі на электронную пошту і тэлеграм-бот для адпраўкі зваротаў.
На сайце таксама выкладзены ўказ аб стварэньні камісіі і сьпіс яе чальцоў.
Адзначаецца, што карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у камісію з выкарыстаньнем электроннай пошты альбо Telegram-бота.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баскава 37 штрафаў, Азаронак пачынаў кар'еру ў дзіцячым садку. Што вядома пра ўдзельнікаў «камісіі па вяртаньні зьбеглых беларусаў»На пачатку лютага Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні камісіі, якая будзе вырашаць, ці могуць беларусы, якія выехалі з прычыны рэпрэсій, вярнуцца на радзіму. Камісію ўзначаліў гэнпракурор Андрэй Швед. Ён паведаміў, што «камісія на дзьве траціны складаецца з грамадзкіх дзеячаў, аўтарытэтных у беларускім грамадзтве людзей».
Намесьнікі Шведа ў камісіі – намесьнік старшыні пастаяннай камісіі міжнародных спраў і нацыянальнай бясьпекі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валеры Гайдукевіч і намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук.
Таксама ў склад камісіі ўвайшлі сілавікі, чыноўнікі, прапагандысты і некалькі прадстаўнікоў праўладных арганізацый: ад прапагандыста Рыгора Азаронка да кіраўніка КДБ Івана Тэртэля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лютага: 3 гады калёніі за камэнтар у «справе Зельцэра»; яшчэ адну беларуску затрымалі па вяртаньні з-за мяжы