Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра тры зьбітыя над рэгіёнам ракетах. Украіна абстрэлаў не камэнтуе.
Паводле зьвестак Гладкова, раніцай 6 сакавіка у горадзе Новы Аскол спрацавалі сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Вядома аб адным пацярпелым, у яго асколачнае раненьне рукі, паведаміў губэрнатар у сваім тэлеграм-канале.
Ён таксама сьцьвярджае, што ёсьць пашкоджаньні ад аскепкаў некалькіх фасадаў і лініі электраперадачы «ў некалькіх сёлах Новааскольскай акругі».
- Пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ўлады памежных рэгіёнаў Расеі, у тым ліку Белгарадзкай вобласьці, рэгулярна паведамляюць аб абстрэлах населеных пунктаў, ёсьць разбурэньні і ахвяры. Расейскае кіраўніцтва прыпісвае гэтыя абстрэлы УСУ, украінскі бок іх не камэнтуе.
- Расейскія войскі, разьмешчаныя ў памежных рэгіёнах, абстрэльваюць тэрыторыю Ўкраіны: у прыватнасьці, зь Белгародзкай вобласьці агонь вядзецца па Харкаве і Харкаўскай вобласьці.