Палітыка затрымалі 7 чэрвеня 2020 году, у разгар кампаніі збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Севярынец у выбарах не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарны пэрыяд для размоў зь людзьмі. У той дзень ён правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку «народны пікет свабоды і салідарнасьці».
25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд прысудзіў сустаршыні БХД 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў».
27 жніўня таго ж году Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на прысуд.
23 сакавіка 2022 году МУС уключыла Севярынца ў «пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У продаж паступіў каляндар «Беларусь — гэта сьвятое» з малюнкамі палітвязьня Паўла Севярынца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы бачым прыкметы таго, як Беларусь сасьпявае». Павал Севярынец пра добрае ў 2021-м- За сваю грамадзянскую пазыцыю Паўла Севярынца неаднаразова затрымлівалі, каралі штрафамі і арыштамі.
- Абвінавачаны ў арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году і асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі (з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2 гадоў). Пакараньне адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Полаччыне.
- У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 20 сьнежня і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.
- 16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яго на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Цалкам адбыў тэрмін пакараньня ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Быў палітвязьнем са сьнежня 2010-га па кастрычнік 2013-га.
- З жонкай Вольгай Павал гадуе сына Францішка.
Бібліяграфія Паўла Севярынца:
- «Дыджэй Адраджэньня» (1998).
- «Пакаленьне Маладога Фронту» (2002).
- «Нацыянальная ідэя» (2005).
- «Лісты зь лесу» (2007)6.
- «Брату» (2007).
- «Люблю Беларусь» (2008).
- «Маладафронтаўцы» (2009) (сумесна з Настай Палажанкай).
- «Беларуская глыбіня» (2014).
- «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя: 1917–2017» (2017).
- «Сто асобаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» (2017, адзін з аўтараў).
- «Беларусалім. Золак» (2017).
- «Беларусалім. Сэрца сьвятла» (2020).
- Павал Севярынец — ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча, прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава і народнай прэміі «За асабістую мужнасьць».
- Узнагароджаны мэдалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.