Нагодай паслужылі падазрэньні, што «Мемориал» уключаў у сьпісы рэпрэсаваных асоб тых людзей, «якія супрацоўнічалі з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», заявіў суразмоўца агенцтва. Удакладняецца, што справа заведзена ў дачыненьні да «неўстаноўленых супрацоўнікаў» арганізацыі.
У «Мэмарыяле» заявілі, што ніякіх дакумэнтаў ці запытаў ніхто ў арганізацыі не атрымліваў.
У студзені стала вядома, што СК пачаў праверку ў дачыненьні да старшыні праўленьня «Мэмарыяла» Яна Рачынскага па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. У сьнежні мінулага года Рачынскі атрымаў «Нобэлеўскую прэмію міру», якой узнагародзілі «Мэмарыял» разам з Алесем Бяляцкім і ўкраінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод.
У сьнежні 2021 года Вярхоўны суд Расеі пастанавіў ліквідаваць «Міжнародны Мэмарыял», а Масгарсуд прыняў аналягічнае рашэньне ў дачыненьні да праваабарончага цэнтра «Мэмарыял».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На судзе над „Вясной“ я зразумеў, што нават Расеі ёсьць куды падаць», — заснавальнік «Мемориала»Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» быў створаны ў 1989 годзе. Арганізацыя фіксуе выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Расеі, праводзіць адукацыйныя праграмы і юрыдычныя кансультацыі для бежанцаў і палітвязьняў.
«Мэмарыял» быў прызнаны расейскімі ўладамі замежным агентам і ліквідаваны ў сьнежні 2021 года.