Як паведамляе Польскае радыё са спасылкай на Польскае агенцтва друку, Польшча заклікала да неадкладнай рэакцыі ў выглядзе новага пакета санкцый ЭЗ. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЭЗ Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На палітычнай мапе Эўропы зьявілася пляцоўка, дзе будуць прадстаўленыя рэальныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі», — амбасадар АстапенкаУ пачатку студзеня старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла аб увядзеньні санкцый супраць уладаў Беларусі, але з таго часу ніякіх дзеяньняў ўчынена ня было, піша Польскае радыё.
«Швэцыя, якая старшынюе ў ЭЗ, блякуе актыўнасьць па гэтым пытаньні», — заявіў на ўмовах ананімнасьці адзін з эўрапейскіх дыпляматаў.
Заснавальніку ПЦ «Вясна», нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўленьня волі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў зьняволеньня; Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў пазбаўленьня свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму такі жорсткі прысуд Алесю Бяляцкаму і вясноўцам