Яны ўваходзяць у склад батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба палка.
У палку паведамляюць, што рэкруты новага атраду «АТАМ» ужо прайшлі абавязковую вайсковую падрыхтоўку і ўжо хутка будуць прымаць удзел у ваенных апэрацыях.
«Задачы атраду: дапамога Ўкраіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі, атрыманьне рэальнага баявога досьведу, узмацненьне ўзаемадзеяньня зь беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Ўкраіне і сьвеце для далейшага сумеснага зьнішчэньня акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы палка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто сярод беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гайд па фармаваньнях і батальёнахПолк імя Кастуся Каліноўскага — найбольшае ўтварэньне беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Паўстаў 9 сакавіка 2022 году як батальён. Аснову склалі байцы тактычнай групы «Беларусь», якія бралі ўдзел у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны ў 2014–2016 гадах. У траўні батальён быў перафармаваны ў полк, які складаўся з батальёнаў «Волат» і «Тэрор». На сёньня полк складаецца з батальёнаў «Волат» і «Ліцьвін».
Батальён «Ліцьвін» названы ў гонар добраахвотніка Ільлі «Ліцьвіна» Хрэнава — першага беларуса, які загінуў ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне.
Полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Інтэрнацыянальнага легіёну. Апроч «каліноўцаў», туды ўваходзяць добраахвотнікі з Грузіі, Чачні, Расеі, а таксама зь іншых краін сьвету.
З словаў міністра замежных справаў Украіны Дзьмітра Кулебы, на пачатак поўнамаштабнай вайны ў складзе легіёну былі людзі з 52 краін. Полк Каліноўскага знаходзіцць ў падпарадкаваньні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, але пры гэтым мае аўтаномнасьць у прыняцьці рашэньняў, найперш праз колькасьць байцоў (фармаваньне не называе лічбаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Волат», «Брэст», «Тур» і іншыя. Беларусы, якія загінулі ва Ўкраіне