На мяжы Ровенскай вобласьці Ўкраіны зь Беларусьсю ўзводзяць другую лінію ўмацаваньняў для прадухіленьня ўварваньня, паведаміў у сваім тэлеграм-канале 3 сакавіка кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.
На мяжы зь Беларусьсю, паводле яго слоў, «кіпіць праца»: «Мы штодня будуем фартыфікацыйныя і інжынэрныя збудаваньні. Капаем другую лінію супрацьтанкавых равоў і ўзводзім загароды, выкарыстоўваючы тэтраіды (спэцыяльныя бэтонныя канструкцыі)», — зазначыў ён.
Пра тое, што Ўкраіна мае намер умацаваць 229 кілямэтраў мяжы «такім чынам, каб расейскія войскі не змаглі прайсьці ўглыб рэгіёна», Коваль паведамляў у студзені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ровенскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю ствараюць новы фармат фартыфікацый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожная трывога можа быць не навучальнай». У памежных зь Беларусьсю абласьцях Украіны адрэагавалі на паветраныя вучэньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ровенскай вобласьці Ўкраіны, якая мяжуе зь Беларусьсю, замінавалі ўвесь памежны пэрымэтр