У Чарнагорыі чалавек падарваў сябе каля суду. Пацярпелі пяць чалавек

Падгорыца, 3 сакавіка 2023

Мужчыну, які ўзарваў бомбу, было 40 гадоў. Матывы ягонага ўчынку высьвятляюцца.

Магутны выбух прагрымеў 3 сакавіка ля будынку суду ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы. Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне Cdm.me.

Паводле чарнагорскіх СМІ, у выніку інцыдэнту пацярпелі пяць чалавек, стан аднаго зь іх лекары ацэньваюць як цяжкі.

Паводле дадзеных Радыё і тэлебачаньня Чарнагорыі, на момант выбуху ў двары суду знаходзілася шмат людзей.

Паліцыя паведаміла, што выбуховае прыстасаваньне ў дзеяньне прывёў мужчына сярэдніх гадоў, які быў жыхаром Падгорыцы. Ён загінуў на месцы. Яго асоба ўстаноўленая. Паводле папярэдняй вэрсіі, у яго руках здэтанавала граната.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскіх дыпляматаў не пусьцілі ў будынак суду, дзе выносілі прысуд праваабаронцам «Вясны»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта адзін з многіх варыянтаў фашызму». Рэакцыі на вырак лідэрам «Вясны»