Сьвятлана Ціханоўская 6–9 сакавіка наведае зь візытам Вялікую Брытанію, паведаміў BPN галоўны дарадца беларускай дэмакратычнай лідэркі Франак Вячорка.
У праграме — сустрэчы зь міністрам у справах Эўропы Леа Дохэрці, былым прэмʼер-міністрам Борысам Джонсанам, сьпікерамі палаты грамад Ліндсі Хойл і палаты лордаў Джонам Макфалам, лідэрам апазыцыйнай Лейбарысцкай партыі Кірам Стармэрам.
Ціханоўская таксама выступіць у Кэмбрыджскім універсітэце, перад акрэдытаванымі ў краіне дыпляматамі, у Абʼяднаным каралеўскім інстытуце даследаваньняў пытаньняў бясьпекі і абароны (RUSI).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Групы «За дэмакратычную Беларусь» у 17 парлямэнтах аб’яднаюцца ў альянс. Чым яны будуць займаццаПаводле Вячоркі, заплянаваныя таксама інтэрвію ВВС, The Sun, Daily Express, Sky News. Ціханоўская наведае ў Лёндане Беларускую бібліятэку і грэка-каталіцкую царкву ў гонар сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых апекуноў беларускага народу.
Ня будзе сустрэч з прэмʼер-міністрам Рышы Сунакам і міністрам замежных спраў Джэймсам Клевэрлі, якія ў дні візыту Ціханоўскай будуць адсутнічаць у Лёндане, адзначыў дарадца.
Сьвятлана Ціханоўская наведвала Лёндан у жніўні 2021 году і сакавіку 2022-га. Падчас першага візыту яна сустрэлася з тагачасным кіраўніком брытанскага кабінэта Джонсанам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На палітычнай мапе Эўропы зьявілася пляцоўка, дзе будуць прадстаўленыя рэальныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі», — амбасадар АстапенкаУ Лёндан — пасьля Брусэлю
Ціханоўская была з візытам у Брусэлі з 28 лютага па 2 сакавіка. 1 сакавіка ў бэльгійскай сталіцы Ціханоўская адкрыла місію «Дэмакратычнай Беларусі». Плянуецца, што групы «За дэмакратычную Беларусь» у парлямэнтах 17 краін у наступныя месяцы абʼяднаюцца ў альянс United for democratic Belarus. Альянс зоймецца выпрацоўкай стратэгіі і каардынацыяй дзеяньняў у адносінах да Беларусі.
Першага сакавіка Сьвятлана Ціханоўская таксама правяла сустрэчу з Маргарыцісам Схінасам, віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі. Падчас сустрэчы абмеркавалі, як спрасьціць парадак даваньня беларусам прытулку і ўмовы эміграцыі тых, каму давялося выехаць зь Беларусі з прычыны вайны і рэпрэсіяў.
Ціханоўская гаварыла пра тое, што неабходна адрозьніваць беларусаў ад рэжыму і надаваць ім візавую падтрымку: важна, каб больш візаў можна было выдаваць у Менску, і каб яны былі доўгатэрміновымі. Таксама абмеркавалі выдачу беларусам новых дакумэнтаў — «пашпарта новай Беларусі», які мог бы часова вырашыць праблемы беларускіх уцекачоў.
Ціханоўская таксама папрасіла віцэ-прэзыдэнта Эўракамісіі садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных сіл у міжнародных форумах і мерапрыемствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На палітычнай мапе Эўропы зьявілася пляцоўка, дзе будуць прадстаўленыя рэальныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі», — амбасадар Астапенка