«З грашыма ўжо сур’ёзныя праблемы, таму пачалі трэсьці бізнэс, як ліпку», — сказаў Дзерыпаска, дадаўшы, што для прыцягненьня замежных інвэстараў з «дружалюбных краінаў» і магчымага пераключэньня рынку на Азію «вельмі важныя вяршэнства права і прадказальнасьць».
«Калі мы будзем кожны квартал, у залежнасьці ад нейкіх праблемаў, мяняць правілы гульні, то нам ніхто ня будзе верыць: ні расейскія, ні замежныя прадпрымальнікі», — падкрэсьліў мільярдэр. На яго думку, эканамічная сытуацыя ў краіне «вельмі няпростая і непрадказальная» і будзе заставацца такой як мінімум да сярэдзіны 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвінавацілі расейскага алігарха ў парушэньні санкцый за арганізацыю нараджэньня яго дзяцейТаксама ў сваім выступе Дзерыпаска прапанаваў «скараціць у два-тры разы» колькасьць чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, назваўшы іх цяперашнюю колькасьць «сурʼёзным цяжарам для эканомікі, на якой за кошт санкцыяў вісяць гіры». «Дзяржкапіталізм — гэта шлях у нікуды», — рэзюмаваў бізнэсовец.
Тэлеграм-канал Baza паведамляе, што губэрнатар Краснаярскага краю Аляксандар Ус, які сядзеў падчас выступу Дзерыпаскі побач зь ім, сказаў, што «гатовы скарачацца». Разам з тым ён прапанаваў мільярдэру не абмяркоўваць далікатныя праблемы «ў такой адкрытай аўдыторыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі алігарх Дзерыпаска назваў «вар’яцтвам» канфлікт паміж Масквой і Кіевам- Алег Дзерыпаска — былы кіраўнік кампаніі «Русский алюминий», цяпер — старшыня назіральнай рады кампаніі «Базавы элемэнт», заснаванай ім самім.
- Паводле часопіса Forbes, цяпер багацьце Дзерыпаскі складае $2,9 мільярда.
- З красавіка 2018 году ён знаходзіцца пад санкцыямі ЗША як асоба, якая набліжаная да Ўладзіміра Пуціна і фінансуе ягоныя праекты.
- Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны Дзерыпаска трапіў таксама пад санкцыі Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і шэрагу іншых краінаў. У сувязі з гэтым мільярдэр быў пазбаўлены грамадзянства Кіпру, якое ён атрымаў у 2017 годзе.
- У верасьні 2021 году каманда Аляксея Навальнага апублікавала расьсьледаваньне, паводле якога сваякі міністра замежных справаў РФ Сяргея Лаўрова карыстаюцца прыватнымі самалётамі, дамамі і гатэлямі, якія належаць Дзерыпаску. Узамен Лаўроў лабіруе інтарэсы прадпрымальніка.