Дзяржаўная кампанія «Літоўскія чыгункі» можа самастойна выбіраць, «зь якімі партнэрамі мець справу, а зь якімі — не», заявіла ў эфіры радыё LRT прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце.
Паводле яе, калі прыходзіць замова на пастаўку ўгнаеньняў, «няхай нават самі ўгнаеньні ня лічацца пад санкцыямі, але перавозяцца адтуль, дзе ёсьць падсанкцыйная кампанія-вытворца», самым простым рашэньнем, на думку кіраўніцы літоўскага ўраду, будзе «адмова ад перавозкі такога грузу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністарка Літвы не выключае адстаўкі ўсяго ўраду праз сытуацыю зь «Беларуськаліем»У выпадку з вытворцам угнаеньняў «Гродна Азот» абмежаваньні распаўсюджваюцца на юрыдычную асобу і ўласьнікаў, але не на прадукцыю, што «дае магчымасьць фальсыфікаваць яе паходжаньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літоўскія чыгункі» ў студзені-лютым адхілілі 9% заявак на грузы зь Беларусі праз падазрэньні ў абыходзе санкцыяўНапярэдадні генэральны дырэктар «Літоўскіх чыгунак» Эгідзіюс Лазаўскас заявіў, што кампанія падтрымлівае ідэю поўнай адмовы ад перавозкі грузаў зь Беларусі і РФ.