Новая ўзнагарода — гэта нагрудны ганаровы знак, якім будуць ушаноўваць дзеячоў беларускага партызанскага і падпольнага руху за акцыі, накіраваныя на аслабленьне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі, адзначаецца ў паведамленьні.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Кабінэту.
Узнагарода, распрацаваная Геральдычнай Радай, уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з выявай герба «Пагоня» ў цэнтры. Пад «Пагоняй» — выява чэрапа з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру.
На адваротным баку «Партызанскага Народнага Крыжа» зьмешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім — нумар узнагароды.
«У склад латуні, зь якой выраблены крыж, дададзены мэтал з расейскіх танкаў, падбітых ва Ўкраіне», — патлумачыла прадстаўніца Кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь перадусім, трасянка і рэцэпт дранікаў зь «верагодкай». ChatGPT адказаў на гарачыя беларускія пытаньні