«Такія апытаньні выкарыстоўваюцца для вярбоўкі грамадзян Літвы і ўцягваньня іх у варожую дзяржаве дзейнасьць. Апошнім часам большасьць выпадкаў вярбоўкі і шпіянажу былі прыкладамі вядзеньня выведкі з тэрыторыі, гэта значыць, людзей, якія пагадзіліся супрацоўнічаць з варожай выведкай, вэрбавалі на тэрыторыі Беларусі або Расеі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства, які цытуе BPN.
Таксама ў ім зазначаецца, што падтрымка Ўкраіны і беларускай апазыцыі літоўцамі пры апытаньні «можа расцэньвацца як варожыя дзеяньні, за якія ў Беларусі можа пагражаць арышт або нават турэмнае зьняволеньне».
Грамадзян Літвы заклікаюць пазьбягаць паездак у Беларусь і Расею, а ўсіх, хто сутыкнецца з спэцслужбамі Беларусі або апынецца ў падазроных сытуацыях на літоўска-беларускай мяжы, — паведамляць пра гэта ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Могуць спрабаваць вэрбаваць». Літва ўсьлед за Латвіяй заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь па «бязьвізе»З 15 красавіка 2022 году Беларусь увяла бязьвізавы ўезд для грамадзян Літвы і Латвіі, з 1 ліпеня — для грамадзян Польшчы. У сьнежні Лукашэнка працягнуў дзеяньне бязьвізу на 2023 год.
Улады Літвы і Латвіі насьцярожана паставіліся да ўвядзеньня бязьвізу і заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь, кажучы, што іх могуць паспрабаваць завэрбаваць беларускія спэцслужбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бязьвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы працягнуты на 2023 год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь уводзіць «бязьвіз» для палякаў ва ўсіх пунктах пропуску на межах з краінамі Эўразьвязу