Гэты дзень у гісторыі
1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш за 1500 габрэяў. У памяць пра гэта на месцы расстрэлу зроблены мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».
1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.
2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.
1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.
1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.
1918 — Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
У памяці
1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.
1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.
2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.
2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.
2014 — памёр Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомы Барадулін. Выйшлі запісы паэта, якія хаваліся нават ад самых блізкіх і родных