Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У Гомлі затрымалі жыхара гораду за заклікі ўступаць у полк Каліноўскага, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Інфармацыя пра затрыманьне гамельчука зьявілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Як сьцьвярджаецца ў відэа, гамяльчук нібыта пакідаў камэнтары ў тэлеграм-каналах з заклікамі да беларусаў далучацца да палку імя Каліноўскага і ваяваць на баку Ўкраіны. Сілавікі сьцьвярджаюць, што ён нібыта перадаваў інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі ў Беларусі.
Гамельчуку ставяць у віну «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: у Гомлі затрымалі 200 чалавек, зь іх 183 — непаўналетнія, іх паставяць на ўлік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся завочны суд над удзельнікам выбараў 2020 году Валерам Цапкалам