З такой прапановай раней выступіў Камітэт па рэглямэнце Самарскай абласной думы, публічна асудзіўшы паводзіны дэпутата. Кіраўнік фракцыі ЛДПР у абласным парлямэнце Аляксандар Сьцяпанаў прапанаваў адправіць Абдалкіна на вайсковую службу.
Сам Міхаіл Абдалкін паведаміў, што 1 сакавіка яго выклікалі ў паліцыю.
Абдалкін апублікаваў ролік на асабістых старонках у сацсетках, адзначыўшы, што глядзеў пасланьне па просьбе кіраўніцтва фракцыі КПРФ у абласной думе.
«Цалкам падтрымліваю, цалкам згодны, выдатны выступ. Нічога падобнага я за апошнія 23 гады ня чуў. Прыемна зьдзіўлены», — пракамэнтаваў відэа Абдалкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі затрымалі бацьку школьніцы, якая зрабіла антываенны малюнак. Яе саму аддалі ў прытулак21 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з пасланьнем да Фэдэральнага Сходу, у якім зноў абвінаваціў краіны Захаду і Ўкраіну ў «падмане», «каляніялізьме» і «нэалібэральных таталітарных каштоўнасьцях» і заявіў, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну было вымушанае.
У канцы пасланьня Пуцін заявіў, што Расея прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль Пуцін выступаў са зваротам, расейскае войска з «Градаў» інтэнсіўна абстраляла Херсон, ёсьць ахвяры