Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк назваў «унутранымі атакамі» ўдары беспілётнікаў па абʼектах інфраструктуры ў Расеі:
«Украіна не наносіць удараў па тэрыторыі Расеі. Украіна вядзе абарончую вайну з мэтай дэакупацыі ўсіх сваіх тэрыторый. Гэта аксіёма. У Расеі нарастаюць працэсы панікі і распаду, праявай якіх зьяўляецца павелічэньне ўнутраных нападаў неўстаноўленых лятальных абʼектаў на абʼекты інфраструктуры», — заявіў Падаляк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі да расейска-ўкраінскай мяжы выправіўся трэці за тыдзень эшалён з расейскай вайсковай тэхнікай28 лютага адразу ў некалькіх расейскіх рэгіёнах былі зафіксаваны падзеньні бесьпілётнікаў. Гэты налёт стаў самым масавым з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага 2022. На некалькіх бесьпілётніках, якія ўпалі, знайшлі выбухоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі пра атаку дронамі Белгарада і Туапсэ, гарыць нафтабазаУкраіна ніколі афіцыйна не камэнтавала ўдараў бесьпілётнікаў па расейскіх абʼектах. Кіраўнік вайсквоай выведкі Кірыла Буданаў у інтэрвію ўкраінскаму выданьню Forbes, адказваючы на пытаньне, выпадкова ці не ў Расеі толькі за два апошнія месяцы 2020 году вырасла ўдвая колькасьць буйных інцыдэнтаў, заявіў, што ўсе «ня проста так гавораць», дадаўшы, што «грошы робяць цуды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аэрапорт Пецярбурга паўтары гадзіны не прымаў самалётаў, неба над горадам закрылі, затрымалі рэйс «Белавія» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радавы Вася вярнуўся». Гісторыя сабакі, які адгрыз сабе лапу і прыйшоў да ўкраінскіх вайскоўцаў