У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчы ў чацьвёртым квартале 2022 году склала 39,3%, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
На набыцьцё нехарчовых тавараў беларусы трацілі 34,4%, на аплату паслуг — 23,8% (зь іх на аплату камуналкі — 6,4%).
Паводле дадзеных выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак, у сярэднім наяўныя рэсурсы на адну хатнюю гаспадарку за 4 квартал 2022 году склалі 1 849 рублёў у месяц, у тым ліку ў гарадах і мястэчках — 1926,9 рубля, на вёсцы — 1 596,3 рубля.
Грашовыя выдаткі ў разьліку на хатнюю гаспадарку — 1758,9 рубля ў месяц, зь якіх 74,5% прыпадае на спажывецкія выдаткі, перадае BPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 360 тысяч чалавек знаходзяцца за рысай беднасьці, — Белстат