Адпаведная пастанова Кабінэта міністраў Украіны апублікаваная на адзіным вэб-партале органаў выканаўчай улады Ўкраіны.
Пагадненьне было падпісанае ў Кіеве 14 лютага 1995 году.
Таксама Ўкраіна выйшла з пагадненьня з Расеяй аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеяньні ў сфэры разьвіцьця пунктаў пропуску праз украінска-расейскую мяжу, якое было падпісана ў кастрычніку 2011 году ў Данецку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выйшла з дамовы аб супрацы зь Беларусьсю ў авіяцыйным пошуку і ратаваньніГэта ня першы падобны крок украінскіх уладаў. Усяго з пачаткам вайны Ўкраіна спыніла дзеяньне, выйшла або дэнансавала 20 пагадненьняў і дамоваў зь Беларусьсю. Гэта адбылося пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны, а таксама дазволіла Расеі карыстацца ўсёй вайсковай інфраструктурай для ўварваньня расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі ва Ўкраіну, а таксама беларускай паветранай прасторай для абстрэлаў украінскіх гарадоў.
Разам з тым украінскае кіраўніцтва заяўляе, што не зьбіраецца разрываць зь Беларусьсю дыпляматычныя адносіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна вырашыла разарваць пагадненьне зь Беларусьсю і Расеяй аб сацыяльнай абароне працоўных мігрантаўДа пандэміі, палітычнага крызісу і пачатку вайны на беларуска-ўкраінскай мяжы працавалі 12 памежных пераходаў, празь якія перамяшчаліся грамадзяне, грузавыя фуры, пасажырскія і грузавыя цягнікі. З 24 лютага Ўкраіна закрыла ўсе памежныя пункты. Грузавы рух цягнікоў таксама спынілі пасьля 24 лютага. Пасажырскія цягнікі перасталі хадзіць яшчэ ў пандэмію каранавірусу.
Мяжа з Украінай цяпер закрытая цалкам, з украінскага боку ўздоўж мяжы выкапалі акопы і пабудавалі фартыфікацыйныя ўмацаваньні на выпадак новага нападу з тэрыторыі Беларусі ці ўступленьня Беларусі ў поўнамаштабную вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ровенскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю ствараюць новы фармат фартыфікацый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на беларускіх межах. Мапа дзейных і закрытых пунктаў пропуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бел-чырвона-белы сьцяг лунае на мяжы Ўкраіны і Беларусі. ФОТА і ВІДЭА