Справы заведзеныя паводле арт. 361-4 (спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці) Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Сьледчага камітэту (СК), піша BPN.
Адзначаецца, што «адной фігуранткай стала 29-гадовая жыхарка Пружанскага раёна», якая «двойчы дала інтэрвію інтэрнэт-рэсурсам, прызнаным экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Раней затрыманая пакідала Беларусь, «пражывала ў Польшчы, Італіі, Галяндыі», да крымінальнай адказнасьці раней не прыцягвалася, гаворыцца ў паведамленьні СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады прызналі «Белсат» «экстрэмісцкім фармаваньнем»Аддзелам СК Дзятлаўскага раёна распачатая справа таксама ў дачыненьні да 41-гадовага ўраджэнца Гомля.
Яму інкрымінуецца «інтэрвію інтэрнэт-рэсурсу, прызнанаму экстрэмісцкім», апублікаванае «з мэтай ажыцьцяўленьня дэструктыўнай дзейнасьці».
«Вывучэньне асобы падазраванага паказала, што раней ён у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў, да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці не прыцягваўся, працаваў праграмістам», — паведамляе СК.
Мужчына не затрыманы, «праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па вызначэньні яго месцазнаходжаньня».
Фігуранткай трэцяй справы стала 21-гадовая жыхарка Горадні. Ці ўзятая яна пад варту, не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мяне хочуць пакараць, я прыму гэта з гонарам». Як прайшоў суд над Дар’яй ЛосікГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковага экспэрта Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калёніі за інтэрвію
Раней было вядома як мінімум пра два выпадкі крымінальнага перасьледу за інтэрвію «экстрэмісцкім» мэдыя. Гэта справа жонкі палітвязьня Ігара Лосіка Дар'і і вайсковага аналітыка Ягора Лебядка. Дарʼю Лосік 19 студзеня сёлета асудзілі да двух гадоў калёніі, Ягора Лебядка 22 сьнежня летась асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня.