Дакумэнт падпісалі міністры энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і Расеі Мікалай Шульгінаў. Пратакол замацоўваюць дамоўленасьць паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным ад 19 сьнежня 2022 году аб захаваньні да 31 сьнежня 2025 году ўмоваў паставак расейскага газу ў Беларусь на ўзроўні 2022 году. У 2022 годзе цана гэтых паставак складала 128,5 даляраў за тысячу кубамэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомай цана на расейскі газ для Беларусі ў 2023 годзеДля параўнаньня — на 28 лютага 2023 году цана тысячы кубамэтраў прыроднага газу на газавым хабе TTF (Нідэрлянды) складала 518.2 даляры, на Лёнданскай біржы ICE — 502.8 даляры, на Н’ю-Ёрскай таварнай біржы (NYMEX) — 98.5 даляраў.
У Смаленскай вобласьці РФ цана на газ з улікам паслугаў за транспарціроўку і сбытавыя паслугі складзе ў 2023 годзе ад 79 да 95 даляраў за тысячу кубамэтраў.