Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Яго візыт праходзіць на фоне заяваў адміністрацыі Джо Байдэна аб падтрымцы незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці пяці краінаў рэгіёну, якія падтрымліваюць шчыльныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльна-культурныя сувязі з Расеяй.
Былы амбасадар ЗША ў Казахстане і Таджыкістане Рычард Хогланд бачыць у паездцы Блінкена «прыемны напамін лідэрам Цэнтральнай Азіі, што ЗША ў сваёй зьнешняй палітыцы надаюць ім увагу, у той час як ім даводзіцца мець справу з традыцыйна дамінуючым партнэрам, Расеяй, з-за злачыннай вайны прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ва Ўкраіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША адмяніў свой візыт у Пэкін пасьля інцыдэнту з кітайскім аэрастатам у амэрыканскім небеПамочнік дзяржсакратара Дональд Лу, высокапастаўлены чыноўнік, які суправаджае Блінкена ў паездцы па рэгіёне, дадаў, што вайна Расеі ва Ўкраіне аказвае вялікі ціск на гэтыя краіны.
«Мы бачым высокія кошты на прадукты харчаваньня і паліва, высокае беспрацоўе, складанасьці з экспартам іх тавараў, павольнае аднаўленьне пасьля COVID-19 і вялікі прыток мігрантаў з Расеі. Мы працуем над тым, каб падтрымаць людзей у рэгіёне», — заявіў Лу журналістам на брыфінгу на мінулым тыдні.
У аўторак Блінкен возьме ўдзел у сустрэчы ў фармаце «С5+1» — дыпляматычным дыялёгу паміж пяцьцю краінамі Цэнтральнай Азіі і Вашынгтонам, які быў запушчаны ў 2015 годзе для ўмацаваньня рэгіянальнага супрацоўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сталіцы Кіргізстану зьбіраюцца замяніць савецкія назвы раёнаў на нацыянальныяУ Казахстане таксама заплянаваныя двухбаковыя перамовы з міністрамі замежных справаў Кіргізстана, Таджыкістана і Туркмэністана.
Чакаецца, што на сустрэчах з прэзыдэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у Астане ў аўторак і з прэзыдэнтам Узбэкістана Шаўкатам Мірзіёевым у Ташкенце ў сераду Блінкен сфакусуецца на пытаньнях бясьпекі і эканамічным супрацоўніцтве, але таксама закліча лідэраў паскорыць абяцаныя рэформы.
«Прасоўваньне правоў чалавека ў Цэнтральнай Азіі заўсёды было адным з галоўных прыярытэтаў ЗША. Мы адданыя падтрымцы ўразьлівых групаў насельніцтва ў Цэнтральнай Азіі. Размова, у прыватнасьці, ідзе пра ўцекачоў, прасіцеляў прытулку, прадстаўнікоў ЛГБТКІ+, жанчын і дзяўчынак», — сказаў Лу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі адпавядае нашым асьцярогам». У ЗША пракамэнтавалі візыт Лукашэнкі ў КітайДзярждэпартамэнт і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зазначаюць, што, нягледзячы на прагрэс, дасягнуты ў Казахстане і Узбэкістане, у гэтых краінах маюць месца шырокамаштабныя парушэньні асноўных свабодаў, асабліва з боку праваахоўных і іншых органаў улады.
У сытуацыі, калі Ўкраіна займае важнае месца ў парадку дня Блінкена, Лу заявіў журналістам: «Мы не просім краіны выбіраць паміж намі і Расеяй або паміж намі і Кітаем».
Паводле слоў Лу, Астана і Ташкент цэняць унікальны палітычны і эканамічны ўнёсак Амэрыкі, які «адрозьніваецца ад вынікаў кантактаў з Масквой і Пэкінам».
Хоць Казахстан і Узбэкістан пазьбягаюць прамога асуджэньня ўварваньня Крамля ва Ўкраіну, яны адмовіліся прызнаць незалежнасьць падтрыманых Расеяй сэпаратысцкіх рэгіёнаў Украіны і іх анэксію Пуціным у мінулым годзе.