«Аляксей Ануфрыевіч пайшоў з жыцьця 27 лютага на 73-м годзе жыцьця», — паведаміла БелТА кансультантка ўпраўленьня прафэсійнага мастацтва Міністэрства культуры Лізавета Гранкевіч.
Аляксей Дудараў — ураджэнец Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.
У 1976 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Быў акторам, памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1976-1979). З 1991 па 2002 год быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва», у 2001 годзе стаў мастацкім кіраўніком тэатра-студыі «Вольная сцэна» пры Саюзе тэатральных дзеячаў Беларусі. З 2003 па 2013 год быў мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатру беларускай арміі. З 1992 году ўзначальваў Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.
Ён аўтар некалькіх кніг прозы, а таксама аўтар сцэнара да папулярнага мастацкага фільма «Белыя росы» (Беларусьфільм, 1983).
У студзені 2001 году Аляксей Дудараў спэцыяльную прэмію ад Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксей Дудараў на Свабодзе.