«Сбер Банк» (Беларусь) — філія аднаго з найбуйнейшых расейскіх банкаў — паведаміў пра зьмену парадку прыёму наяўных грошай у банкаўскіх прыладах самаабслугоўваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыбытак банкаў Расеі за 2022 год упаў у 12 разоў«Сбер Банк», у прыватнасьці, прыпыняе папаўненьне картак банку ў далярах ЗША і ў эўра. Таксама ў банкаматах «Сбер Банк» будзе немагчыма купіць наяўную валюту ЗША і Эўразьвязу.
Прычынаў такога рашэньня банк не патлумачыў.