Кастынг абласнога конкурсу прыгажосьці «Міс Меншчына-2023», які павінен быў адбыцца ў Палацы культуры Маладэчна 25 лютага, перанесьлі на пазьнейшы тэрмін. Прычынай стала нізкая яўка ўдзельніц.
Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
— Інфармацыя аб правядзеньні мерапрыемства была разьмешчаная як у СМІ, гэтак і на сайце Палаца культуры задоўга да кастынгу, — цытуе газэта дырэктарку конкурсу Тацяну Цагалку. — Дзяўчаты тэлефанавалі, удакладнялі ўмовы, пакідалі заяўкі. Але выбраць канкурсантку для абласнога конкурсу прыгажосьці «Міс Меншчына-2023» сёньня мы б не змаглі. Занадта мала ўдзельніц прыйшло на кастынг. Таму аднагалосным рашэньнем журы перанесьлі яго на пазьнейшы тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларускі не пайшлі на конкурс прыгажосьціНа спаборніцтва за званьне самай прыгожай дзяўчыны Менскай вобласьці запрашаліся канкурсанткі ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і ўвесь час пражываюць на яе тэрыторыі.