На таргах на біржы ў Менску 27 лютага курсы даляра і расейскага рубля вырасьлі.
Курс даляра ЗША ў Беларусі вырас на 0,31% — да 2,808 рубля.
Таргоў па эўра сёньня не было, таму курс эўра застаўся на ўзроўні апошніх таргоў на мінулым тыдні — 2,9888 рубля.
Расейскі рубель вырас нязначна: на 0,08 капейкі да 3,7440 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў.
Курс кітайскага юаня ўпаў на 0,68% — да 4,0487 рубля за 10 юаняў.
Фінансавы аналітык Міхаіл Грачоў у артыкулы для myfin.by адзначае, што даляр ЗША на мінулым тыдні ўмацаваў свае пазыцыі на ўсіх гандлёвых пляцоўках — сусьветных і рэгіянальных. Паводле прагнозаў аналітыка, на гэтым тыдні на валютным рынку значных фінансавых навінаў не плянуецца, а вось у сакавіку даляр і эўра, верагодна пакажуць новы рост.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі рубель упаў усьлед за расейскім». Што далей будзе з курсам валют і ў чым захоўваць грошы