Памёр Глеб Паўлоўскі, былы паліттэхноляг Пуціна

Глеб Паўлоўскі

Ён распрацоўваў першую выбарчую кампанію Пуціна, пазьней пакінуў ягоную каманду і дазваляў сабе крытыку дзеяньняў уладаў Расеі.

Пра сьмерць Глеба Паўлоўскага на 72-м годзе жыцьця паведаміла расейскае выданьне «Ведомости».

Паўлоўскі ў 1990-х заснаваў «Фонд эфэктыўнай палітыкі». Ён быў вядомы як ключавы паліттэхноляг Крамля падчас першых тэрмінаў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Ягоны фонд распрацоўваў першую выбарчую кампанію Пуціна.

Паўлоўскі нарадзіўся ў 1951 годзе ў Адэсе. У 1968–1973 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Адэскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Да 1974 г. працаваў настаўнікам у сельскай школе. У 1978–1980 гадах быў адным з сурэдактараў самвыдавецкага часопіса «Пошукі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дарадца Пуціна: «Я разьлічваю на рабочых, на страйк і, можа, на кіраўнічую клясу Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адказ на спробу Пуціна ўмяшацца ў працэс». Палітоляг Глеб Паўлоўскі пра ўзмацненьне пратэстаў у Беларусі