Як адзначае выданьне, беларусы могуць разьлічваць у Польшчы на «такс фры», гэта значыць магчымасьць вяртаньня падатку за тавары, набытыя ў Польшчы і вывезеныя за межы Эўразьвязу ў асабістым багажы. Умовай зьяўляецца дакумэнт, які пацьвярджае такі вываз і набыцьцё тавару мінімум на 200 злотых у аднаго прадаўца.
Dziennik Wschodni цытуе чытачоў, якія расказваюць, што ў крамах натоўпы людзей зь Беларусі, а большасьць машын на стаянках — зь беларускімі нумарамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы патлумачылі, пры якіх умовах закрыюць мяжу зь БеларусьсюАгулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але цяпер толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў. 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не выключае закрыцьця іншых пераходаў зь Беларусьсю.
«Прычына гэтага — узмацненьне церцяў зь Беларусьсю. Расея, Крэмль ставяцца да Беларусі як да свайго інструмэнту. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Ўкраіны і Эўропы — больш і больш небясьпечныя паводзіны і больш і больш небясьпечны фэномэн. Мы паслалі вельмі моцны сыгнал па гэтым канале Менску».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вось такія ўмацаваньні Польшча будуе на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА