Ярданія прыме мірныя перамовы паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй

Сьцяг Ярданіі

Аднадзённая сустрэча ў порце Акаба ў Чырвоным моры, у якой прыме ўдзел дарадца прэзыдэнта ЗША па Блізкім Усходзе Брэт Макгурк, упершыню за шмат гадоў зьбярэ найвышэйшых кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі з прадстаўнікамі ключавых рэгіянальных партыяў.

26 лютага ў Ярданіі пройдзе сустрэча паміж найвышэйшымі ізраільскімі і палестынскімі службамі бясьпекі і палітычнымі чыноўнікамі з удзелам ЗША, каб спыніць нядаўні ўсплёск гвалту, які падвысіў небясьпеку больш шырокай эскаляцыі напярэдадні сьвятога мусульманскага месяца Рамадан, піша Reuters.

Перамовы — частка актывізацыі дыпляматычнага ўзаемадзеяньня Ярданіі з Вашынгтонам і рэгіянальным партнэрам Эгіптам па аднаўленьні спакою ў Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях у Газе і на Заходнім беразе і даверу паміж абодвума бакамі, заявілі афіцыйныя асобы на ўмовах ананімнасьці.

Сустрэча мае на мэце даць палестынцам надзею на палітычную будучыню, сказаў Reuters высокапастаўлены ярданскі чыноўнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Eрусаліме ў выніку тэракту каля сынагогі загінулі сем чалавек, яшчэ дзесяць параненыя

Сустрэча прапануе магчымасьць спыніць усплёск ізраільска-палестынскіх сутыкненьняў у апошнія месяцы, які выклікаў гнеў арабаў і міжнародную заклапочанасьць з нагоды вяртаньня да больш шырокага ізраільска-палестынскага канфлікту.

«Такой сустрэчы не было гадамі... Гэта вялікае дасягненьне — сабраць іх разам», — сказаў ярданскі чыноўнік, які таксама пажадаў застацца ананімным.

У папярэднія гады сутычкі адбываліся паміж ізраільскай паліцыяй і палестынцамі вакол ерусалімскага мячэту Аль-Акса ў разгар месяца посту Рамадан, які супаў з юдаісцкай Пасхай і хрысьціянскім Вялікаднем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сутыкненьні каля мячэту Аль-Акса ў Ерусаліме: 17 параненых

Ерусалім зьяўляецца сьвятым для ўсіх трох веравызнаньняў. Ярданія зьяўляецца захавальніцай Аль-Акса, галоўнага мячэту ў Старым горадзе Ерусаліму.

Па меншай меры 62 палестынцы, у тым ліку ўзброеныя людзі і мірныя жыхары, былі забітыя сёлета, паведаміла палестынскае міністэрства аховы здароўя. 10 ізраільцян і ўкраінскі турыст загінулі ў выніку нападаў палестынцаў у гэты ж пэрыяд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыяналістычны габрэйскі марш па Ўсходнім Ерусаліме скончыўся сутычкамі з арабамі, ёсьць ахвяры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ерусаліме другі раз за содні адбылася страляніна, нападнік — 13-гадовы падлетак