Аляксандар Лукашэнка ня выключыў, што тры гады таму мог быць такі дакумэнт, «калі абмяркоўвалася фармаваньне інтэграцыйных мапаў, а цяпер саюзных праграм».
«У нас ёсьць свая стратэгія? Ёсьць. У Расеі (ядзерная буйная дзяржава) ёсьць свая стратэгія? Ёсьць. І ў Расеі ў адносінах да Беларусі ў тым ліку ёсьць свая стратэгія — жыць, як са сваімі братамі, у міры і сяброўстве. 100%. Я ў гэтым „катле“ цалкам варуся і ўдзельнічаю ў гэтым», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Паводле Лукашэнкі, дакладна так і ў Беларусі «гучалі розныя меркаваньні, прапановы, ідэі», «аж да ўваходжаньня Расеі ў склад Беларусі», але «дакумэнт стары», а агучылі яго цяпер «з мэтай ускалыхнуць і расхістаць Беларусь напярэдадні асноўнага электаральнага 2024 году».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці акупуе Расея Беларусь да 2030 году? Тлумачыць Карбалевіч. ВІДЭА«Нас проста хочуць яшчэ раз расьсячы. Таму ўзьнікла гэта тэма. Нічога жывога ў гэтым няма. Маю пазыцыю вы ведаеце, яна нязьменная: мы незалежная сувэрэнная дзяржава», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле Лукашэнкі, што «ўсе гэтыя пытаньні прэзыдэнт Расеі разумее гэтак жа».
Таксама Лукашэнка расказаў, што ўвечары 24 лютага, у гадавіну ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, «доўга размаўляў з Пуціным на розныя тэмы», і пракамэнтаваў сьцьвярджэньне Мінабароны Расеі, што ўкраінскія вайскоўцы плянуюць правесьці «пастановачнае ўварваньне» у самаабвешчанае Прыднястроўе, заявіўшы, што «ён у гэта ня верыць», бо «ім гэта нявыгадна».
Прэс-службы Лукашэнкі і Пуціна пра гэтую размову 24 лютага нічога не паведамлялі. Крэмль пакуль не пацьвердзіў факт размовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакрэтны крамлёўскі дакумэнт падрабязна апісвае пляны расейскага захопу Беларусі да 2030 годуЖурналісты атрымалі доступ да ўнутранага дакумэнту расейскіх уладаў пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
У дакумэнце, як сьцьвярджаюць аўтары расьсьледаваньня, па этапах расьпісаны пляны Расеі на Беларусь, у тым ліку ў вайсковай, энэргетычнай і адукацыйнай сфэрах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцінскі плян аднаўленьня імпэрыі быў відавочны зь ліпеня 2021 году», — палітоляг Рудкоўскі